Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цукерачнік, ✂, м.

Кандытар, які вырабляе цукеркі.

|| ж. цукерачніца, ✂.

цукерка, ✂, ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і пад.

  • Шакаладныя цукеркі.

|| памянш. цукерачка, ✂.

|| прым. цукерачны, ✂.

цукерніца, ✂, ж.

Вазачка для цукерак.

цукора, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і цыкорыя.

|| прым. цукорны, ✂.

цукра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да цукру (у 1 знач.), напр. цукравытворчасць, цукрапатачны, цукрарафінадны;
  • 2) які мае адносіны да цукру (у 2 знач.), напр. цукрамер, цукразніжальны.

цукраванне, ✂, н.

Утварэнне цукру, цукрыстых рэчываў у чым-н.

  • Ц. крухмалу.

цукравар, ✂, м.

Спецыяліст па цукраварству.

цукраварня, ✂, ж. (разм.).

Невялікі цукраварны завод.

цукраварства, ✂, н.

Прамысловая вытворчасць цукру з цукровых буракоў, трыснягу.

|| прым. цукраварны, ✂.

цукравацца, ✂; незак.

Набываць якасці цукру, ператварацца ў цукар, крышталізавацца ў цукар.

  • Мёд цукруецца.