Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іржаны, ✂ і ржаны, ✂.

Тое, што і аржаны.

іржаць, ✂ і ржаць, ✂, незак.

  1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

  2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржанне, ✂ і ржанне, ✂.

іржышча, ✂ і ржышча, ✂, н.

  1. Зжатае поле.

    • Каровы пасвіліся на ржышчы.
  2. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі.

іржэўнік, ✂ і ржэўнік, ✂, м.

Тое, што і іржышча.

ірландцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ірландыі.

|| ж. ірландка, ✂.

|| прым. ірландскі, ✂.

іронія, ✂, ж.

Тонкая, скрытая насмешка.

  • Горкая і.
  • І. лесу (перан. недарэчная выпадковасць).

|| прым. іранічны, ✂.

ірыгатар, ✂, м.

Спецыяліст па ірыгацыі.

ірыгацыя, ✂, ж.

Штучнае абвадненне зямель.

|| прым. ірыгацыйны, ✂.

  • І. канал.

ірыс​1, ✂, м.

Радужная абалонка вока.

ірыс​2, ✂, м.

  1. Сорт цвёрдых вязкіх цукерак у выглядзе кубікаў карычневага колеру.

  2. адз. Суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.