Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фіжмы, .

У 18 — пач. 19 стст.: шырокі каркас, зроблены з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры, а таксама спадніца з такім каркасам.

фізіёлаг, , м.

Вучоны — спецыяліст у галіне фізіялогіі (у 1 знач.).

фізік, , м.

Спецыяліст па фізіцы.

фізіка, , ж.

  1. Адна з асноўных галін прыродазнаўства — навука аб уласцівасцях і будове матэрыі, аб формах яе руху і зменах, аб агульных заканамернасцях з’яў прыроды.

    • Тэарэтычная ф.
  2. Самі такія ўласцівасці і будова, формы руху і змянення.

    • Ф. цвёрдага цела.
    • Ф. плазмы.
    • Ф. ядра.

|| прым. фізічны, .

фізічны, .

  1. гл. фізіка.

  2. Які мае адносіны да дзейнасці мышцаў, мускулаў у жывых істот; цялесны.

    • Фізічная праца.
    • Фізічная прыгажосць.
    • Перамагчы фізічна (прысл.).
  3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

    • Фізічная блізкасць.
  4. Матэрыяльны.

    • Фізічнае старэнне машын.

  • Фізічная асоба (спец.) — чалавек як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

фізіялогія, , ж.

  1. Навука аб жыццядзейнасці арганізма, яго клетак, органаў, функцыянальных сістэм.

    • Ф. чалавека.
    • Ф. раслін.
  2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, што адбываюцца ў арганізме і яго частках.

    • Ф. вышэйшай нервовай дзейнасці.
    • Ф. дыхання.
  3. перан. Грубая пачуццёвасць, секс (разм.).

|| прым. фізіялагічны, .

фізіяномія, , ж. (разм.).

Твар чалавека.

  • Непрыемная ф.
  • Пацешная ф.
  • Ф. мясцовасці, вёскі (перан. знешні выгляд).

фізіятэрапеўт, , м.

Спецыяліст па фізіятэрапіі.

  • Урач-ф.

фізіятэрапія, , ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.

|| прым. фізіятэрапеўтычны, .

  • Ф. кабінет.

фізкультура, , ж.

Фізічная культура, усебаковае ўмацаванне і ўдасканаленне чалавечага цела пры дапамозе фізічных практыкаванняў.

  • Зала для фізкультуры.
  • Адпусціць сродкі на фізкультуру.

|| прым. фізкультурны, .