фізіка назоўнік | жаночы род

  1. Адна з асноўных галін прыродазнаўства — навука аб уласцівасцях і будове матэрыі, аб формах яе руху і зменах, аб агульных заканамернасцях з’яў прыроды.

    • Тэарэтычная ф.
  2. Самі такія ўласцівасці і будова, формы руху і змянення.

    • Ф. цвёрдага цела.
    • Ф. плазмы.
    • Ф. ядра.

|| прыметнік: фізічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)