Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

родны, .

  1. Які знаходзіцца ў кроўнай роднасці, а таксама наогул у роднасці (у 1 знач.).

    • Р. брат.
    • Родная цётка.
    • Гасціць у родных (наз.).
  2. Свой па нараджэнню, па духу, па звычках.

    • Родная вёска.
    • Родная мова (мова сваёй радзімы, на якой гавораць з дзяцінства).
  3. Дарагі, любы, мілы (у звароце).

|| ласк. родненькі, .

роды, .

Фізіялагічны працэс з’яўлення на свет дзіцяці.

  • Прымаць р.

|| прым. родавы, .

  • Родавыя схваткі.

рожа, , ж.

Інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца запаленнем скуры або слізістай абалонкі.

|| прым. рожысты, .

  • Рожыстае запаленне.

розга, , ж.

  1. Тонкая гнуткая галінка, дубец як прылада для пакарання.

  2. мн. Удары, пакаранне такімі дубцамі (уст.).

    • Усыпаць розаг.

|| прым. розгавы, .

роздум, , м.

Стан сканцэнтраванасці думак, задумлівасці.

  • Р. над кнігай.
  • Упасці ў р.

розна, прысл.

Не разам, паасобку.

  • Харчавацца р.

розна... (а таксама разна...).

Першая частка складаных слоў у знач. розны, з розным (тым, што названа другой асновай), па-рознаму, напр. рознаіменны, рознатыповы, рознасастаўны.

рознааблічны, (кніжн.).

Розны па саставу, стракаты (у 2 знач.).

  • Р. натоўп.

|| наз. рознааблічнасць, .

рознабаковы, .

Які ахоплівае розныя бакі чаго-н., разнастайны.

  • Рознабаковая дзейнасць.
  • Рознабаковыя інтарэсы.

|| наз. рознабаковасць, .

рознагалоссе, і рознагалосіца, , н.

  1. Бязладныя галасы, гукі.

    • Птушынае рознагалоссе (і птушыная рознагалосіца).
  2. Адсутнасць згоды ў поглядах, думках.

    • Р. па асноўных пытаннях.
    • Рознагалоссі (і рознагалосіца) паміж мужам і жонкай.
  3. Супярэчлівасць, няўзгодненасць.

    • Р. ў паказаннях сведак.