Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

магма, , ж. (спец.).

Расплаўленая маса ў глыбінях Зямлі.

|| прым. магматычны, .

  • Магматычныя горныя пароды.

магнат, , м.

У феадальным і буржуазным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў.

  • Небагатыя паны залежалі ад магнатаў.
  • Нафтавы м.

|| прым. магнацкі, .

  • Магнацкія ўладанні.

магнацтва, , н.

  1. Званне магната.

  2. зб. Магнаты, радавітая знаць.

    • Польскае м.

магнезія, , ж.

Вокіс магнію ў выглядзе белага парашку, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці.

|| прым. магнезіяльны, .

  • М. цэмент.

магнета, нескл., н. (спец.).

Устройства для ўтварэння электрычных разрадаў з мэтай запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.

магнетызм, , м. (спец.).

Сукупнасць з’яў, звязаных з дзеяннем уласцівасцей магніта.

  • Зямны м.

|| прым. магнетычны, .

магній, , м.

Хімічны элемент, мяккі лёгкі серабрыста-белы метал, які гарыць яркім белым полымем.

|| прым. магніевы, .

магніт, , м.

  1. Кавалак жалезнай руды або сталі, які мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя або стальныя прадметы.

  2. перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе.

|| прым. магнітны, .

магнітафон, , м.

Апарат для запісу і аднаўлення гукаў электрамагнітным шляхам.

|| прым. магнітафонны, .

магнітола, , ж.

Апарат, які сумяшчае ў сабе радыёпрыёмнік і магнітафон.