Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ільнянішча, ✂ і льнянішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

ільняны, ✂ і льняны, ✂.

  1. Які мае адносіны да лёну.

    • Ільняное валакно.
    • Ільняная сарочка.
  2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну.

    • Ільняная прамысловасць.
  3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

    • Ільняныя валасы.

лабавы, ✂.

  1. Накіраваны ў лоб, франтальны.

    • Лабавая атака.
    • Л. ўдар.
  2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н.

    • Лабавое шкло аўтамабіля.

лабагрэйка, ✂, ж. (спец.).

Жняярка прасцейшай будовы.

лабаз, ✂, м. (уст.).

Памяшканне для гандлю зернем, мукой, а таксама для захоўвання зерня, мукі.

  • Мучны л.

|| прым. лабазны, ✂.

лабазнік, ✂, м. (уст.).

Уладальнік лабаза або прадавец у лабазе.

|| ж. лабазніца, ✂.

|| прым. лабазніцкі, ✂.

лабан, ✂, м.

Прамысловая рыба сямейства кефалей.

лабарант, ✂, м.

Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.

  • Старшы л.

|| ж. лабарантка, ✂.

|| прым. лабаранцкі, ✂.

лабараторыя, ✂, ж.

Памяшканне для навуковых або тэхнічных доследаў, а таксама ўстанова, у якой займаюцца такімі доследамі.

|| прым. лабараторны, ✂.

лабасты, ✂.

Пра чалавека: шыракалобы, з вялікім ілбом.

|| наз. лабастасць, ✂.