Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крывінка, , ж. (разм.).

  1. Капелька крыві.

    • Ні крывінкі ў твары (пра вельмі бледнага чалавека).
  2. Пра роднага па крыві.

    • Гэта ж мая к.

крывіцца, ; незак.

  1. Станавіцца крывым, перакрыўленым.

    • Паркан пачаў к.
  2. Крывіць губы, рот і пад., выказваючы нязгоду з чым-н., незадавальненне чым-н.

|| зак. пакрывіцца, і скрывіцца, .

крывіць, ; незак.

Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым.

  • К. абцасы.
  • К. губы (выражаць грэблівасць).
  • К. душой (перан. гаварыць няшчыра, не так, як падказвае сумленне).

|| зак. пакрывіць, і скрывіць, .

крывічы, , м.

Усходнеславянскае племянное аб’яднанне 6—10 стст., якое займала тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі.

  • Полацкія к.

|| прым. крывіцкі, .

  • Крывіцкія курганы.

крывы, .

  1. Выгнуты, не прамы.

    • Крывая дошка.
    • К. цвік.
    • Крывога дрэва не выпрастаеш (прыказка).
    • Крывое люстра (якое дае скажонае адлюстраванне; таксама перан.).
  2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела).

    • Крывая рука.
  3. З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы (разм.).

|| наз. крывізна, .

крывяністы, .

З кроўю, які змяшчае ў сабе пэўную колькасць крыві.

  • Крывяністае мяса.

|| наз. крывяністасць, .

крывянка, , ж.

Крывяная каўбаса.

крывяносны, .

Які служыць для кровазвароту.

  • Крывяносныя сасуды.

крывяны, .

  1. гл. кроў.

  2. Які складаецца з крыві.

    • Крывяная пляма.
  3. Прыгатаваны з крыві, з крывёю.

    • Крывяная каўбаса.

крыга1, , ж.

Ільдзіна на рацэ, на моры.