Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жыхар, , м.

  1. Той, хто жыве дзе-н., насельнік.

    • Жыхары Беларусі.
  2. Той, хто жыве ў памяшканні, жылец.

    • Ж. з пятой кватэры.

|| ж. жыхарка, .

|| прым. жыхарскі, .

жыхарства, , н.

  1. Пражыванне ў якім-н. месцы.

    • Месца пастаяннага жыхарства.
  2. зб. Жыхары, насельніцтва.

    • Ж. нашай вёскі.

жыціе, , н. (кніжн.).

Жыццеапісанне святых.

  • Жыціі святых.

|| прым. жыційны, .

  • Жыційная літаратура.

жыцца, ; безас.; незак. (разм.).

  1. з прысл. Пра наяўнасць тых або іншых умоў жыцця.

    • Добра яму жывецца.
  2. з адмоўем. Няма жадання або не падабаецца дзе-н. жыць.

    • Не жывецца мне без сына.
    • Не жывецца бацьку ў новай хаце.

жыцце...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да жыцця (у 1 знач.), напр. жыццепадобны;
  2. які мае адносіны да жыцця (у 2 знач.), да існавання, напр. жыцценебяспечны, жыццеўстойлівасць, жыццеўстойлівы;
  3. які мае адносіны да жыцця (у 3 знач.), да жыццёвага шляху, напр. жыццеадлюстраванне;
  4. які мае адносіны да жыцця (у 4 знач.), напр. жыццесцвярджальны;
  5. які мае адносіны да жыцця (у 5 знач.), да рэчаіснасці, напр. жыццеразуменне, жыццеўладкаванне.

жыццеадчуванне, , н.

Успрыманне жыцця, навакольнай рэчаіснасці.

  • Радаснае ж.

жыццезабеспячэнне, , н. (спец.).

Забеспячэнне захавання і нармальнага праходжання жыцця.

  • Ж. ў экстрэмальных умовах.
  • Сістэма жыццезабеспячэння.

жыццеразуменне, , н.

Погляды, якія вызначаюць адносіны да жыцця, да ўсяго навакольнага.

жыццесцвярджальны, .

Прасякнуты бадзёрасцю, аптымістычнымі адносінамі да жыцця.

  • Жыццесцвярджальнае мастацтва.

|| наз. жыццесцвярджальнасць, .

жыццё, , н.

  1. Сукупнасць з’яў, якія адбываюцца ў арганізмах, асобая форма існавання і руху матэрыі, якая ўзнікла на пэўным этапе яе развіцця.

    • Узнікненне жыцця на Зямлі.
    • Ж. раслін.
    • Законы жыцця.
  2. Фізіялагічнае існаванне чалавека, раслін, усяго жывога.

    • Чалавек нараджаецца для жыцця (прыказка).
    • Даць каму-н. ж. (нарадзіць каго-н.; высок.).
    • Дараваць ж. (памілаваць).
    • Кончыць ж. (памерці).
    • Паміж жыццём і смерцю (знаходзіцца ў вельмі небяспечным стане).
    • Пытанне жыцця або смерці (пра што-н. вельмі важнае, рашаючае).
    • Не на ж., а на смерць (змагацца, біцца і пад. — не шкадуючы жыцця).

    • Аддаць ж. за каго-, што-н. (памерці, ахвяраваць сабой).
    • Паплаціцца жыццём (загінуць).
  3. Час такога існавання ад яго ўзнікнення да канца, а таксама ў які-н. яго перыяд.

    • Кароткае ж.
    • Духоўнае ж.
    • Пад канец жыцця.
    • Ж. пражыць — не поле перайсці (прыказка).
  4. Дзейнасць грамадства і чалавека ў розных праявах.

    • Грамадскае ж.
    • Вясковае ж.
    • Духоўнае ж.
  5. Навакольная рэчаіснасць.

    • Сувязь навукі з жыццём.
    • Правесці прапанову ў ж.
  6. Ажыўленне, праяўленне дзейнасці, энергіі.

    • На вуліцы чулася ж.

  • Не ад добрага жыцця — з гора, з бяды, не па сваёй ахвоце.

  • Пуцёўка ў жыццё — веды, навыкі і пад., якія даюць магчымасць займацца працоўнай дзейнасцю.

|| прым. жыццёвы, .