жыцца, ; безас.; незак. (разм.).

  1. з прысл. Пра наяўнасць тых або іншых умоў жыцця.

    • Добра яму жывецца.
  2. з адмоўем. Няма жадання або не падабаецца дзе-н. жыць.

    • Не жывецца мне без сына.
    • Не жывецца бацьку ў новай хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)