Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малочны, .

  1. гл. малако.

  2. Які дае многа малака.

    • Малочная карова.
  3. Звязаны з перапрацоўкай малака.

    • М. завод.
  4. Які выдзяляе малако.

    • Малочныя залозы.
  5. Прызначаны для малака.

    • Малочныя бітоны.
  6. Выкармлены малаком.

    • Малочныя парасяты.
  7. малочнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

    • Ён харчуецца толькі малочным.

  • Малочныя зубы — зубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.

  • Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.

  • Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (разм.) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.

малпа, , ж.

  1. Млекакормячая жывёліна атрада прыматаў, якая па будове свайго цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

    • Шыраканосыя малпы.
  2. Пра чалавека, які крыўляецца (разм.).

|| памянш. малпачка, .

|| прым. малпавы, і малпіны, .

  • Малпавы запаведнік.
  • Малпінае футра.

малпаваць, ; незак. (разм.).

Крыўляцца, пераймаць чые-н. рухі, міміку і пад.

|| наз. малпаванне, .

малпападобны, .

Які з выгляду нагадвае малпу.

  • М. твар.

|| наз. малпападобнасць, .

малпоўня, , ж.

Памяшканне для малпаў.

малпяня, і малпянё, , н.

Дзіцяня малпы.

малы1 прым.

  1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.

    • Малая зала.
  2. Нязначны па колькасці, па часе.

    • М. атрад.
    • Прайшоў яшчэ м. час.
  3. Меншы, чым патрэбна.

    • Малыя боты.
  4. Які не мае істотнага значэння; малаважны.

    • Малая справа, м. і клопат.
  5. Які займае нязначнае службовае становішча.

    • Пасада яго малая.
  6. Тое, што і малалетні.

  • Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).

  • Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.

  • З малых гадоў — з дзяцінства.

  • Без малога (разм.) — амаль (не), чуць (не). Самае малое — найменш.

малы2, , м.

Дзіця.

  • Падвезці малых у школу.

|| ж. малая, .

малыш, , м. (разм.).

Маленькі хлопчык.

|| ж. малышка, .

|| прым. малышовы, .

мальберт, , м.

Падстаўка для падрамніка з палатном, на якой мастакі пішуць карціны.

|| прым. мальбертны, .