малы1
-
Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.
- Малая зала.
-
Нязначны па колькасці, па часе.
- М. атрад.
- Прайшоў яшчэ м. час.
-
Меншы, чым патрэбна.
- Малыя боты.
-
Які не мае істотнага значэння; малаважны.
- Малая справа, м. і клопат.
-
Які займае нязначнае службовае становішча.
- Пасада яго малая.
-
Тое, што і малалетні.
Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).
Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.
З малых гадоў — з дзяцінства.
Без малога (
разм. ) — амаль (не), чуць (не). Самае малое — найменш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)