Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крымінолаг, ✂, м.

Спецыяліст па крыміналогіі.

крымплен, ✂, м.

Сінтэтычная тканіна з поліэфірнага валакна.

|| прым. крымпленавы, ✂.

крыналін, ✂, м.

Даўнейшая шырокая спадніца на тонкіх абручах (мода 1-й паловы 19 ст.).

|| прым. крыналінавы, ✂ і крыналінны, ✂.

крыніца, ✂, ж.

  1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.

    • Прынесці вады з крыніцы.
  2. перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.

    • К. святла.
    • К. дабра.
  3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні.

    • Мовазнаўчыя крыніцы.

◊

  • Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.

  • Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.

|| прым. крынічны, ✂.

крыніцазнаўства, ✂, н.

Раздзел гістарычнай навукі, які займаецца метадамі вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц.

|| прым. крыніцазнаўчы, ✂.

крыптаграфія, ✂, ж.

Умоўнае тайнае пісьмо, зразумелае толькі для дасведчаных.

|| прым. крыптаграфічны, ✂.

крыптон, ✂, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электрычных лямпах і рэкламных трубках і дае чысты белы колер.

|| прым. крыптонавы, ✂.

крысо, ✂, н.

Ніжняя частка адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.

  • К. пінжака.

◊

  • 3-пад крыса (разм.) — тайна, незаконна.

крыссе, ✂, н., зб.

Крысы, полы.

крыты, ✂.

Які мае страху, дах, верх.

  • К. ганак.
  • К. базар.