Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гараваць, ✂; незак.

  1. Жыць бедна, цярпець нястачу.

    • Век ён гаруе.
  2. Тужыць, сумаваць, перажываць якое-н. гора.

    • Г. па дачцэ.

|| наз. гараванне, ✂.

гаравы, ✂:

  • гаравая дарожка — дарожка для спартыўнага бегу са спецыяльным пакрыццём з гару (у 2 знач.), шлакаў і пад.

гарадавы, ✂, м.

У царскай Расіі: ніжні чын гарадской паліцыі.

гараджанін, ✂, м.

Жыхар горада (у 1 знач.).

|| ж. гараджанка, ✂.

гарадзіць, ✂; незак.

  1. Ставіць плот, паркан і пад.

    • Г. агарод.
  2. перан. Гаварыць абы-што, выдумляць.

◊

  • Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць (прыказка).

  • Агарод (гарод) гарадзіць (разм.) — пачынаць якую-н. клапатлівую справу.

|| наз. гарадзьба, ✂.

гарадзішча, ✂, н.

Месца, дзе захаваліся рэшткі старажытнага горада.

  • Раскопкі гарадзішча.

гарадзьба, ✂, ж.

  1. гл. гарадзіць.

  2. Агароджа, плот.

гарадкі, ✂.

Гульня, у якой невялікія драўляныя качулкі выбіваюць бітой з горада.

|| прым. гарадошны, ✂.

гараднічы, ✂, м.

Начальнік горада (у Расіі да сярэдзіны 19 ст.).

гарадошнік, ✂, м.

Гулец у гарадкі.

|| ж. гарадошніца, ✂.