Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

індыйцы, , м.

Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі і незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

|| ж. індыянка, .

|| прым. індыйскі, .

індык, , м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса, самец гэтай птушкі; індзейскі певень.

  • Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. індычка, .

|| прым. індычы, .

індыкатар, , м. (спец.).

  1. Прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта, за якім вядзецца назіранне.

    • Візуальны і.
    • Акустычны і.
  2. Рэчыва, якое з’яўляецца хімічным рэактывам.

    • Хімічны і.

|| прым. індыкатарны, .

індыферэнтны, .

Абыякавы, раўнадушны.

  • Індыферэнтныя адносіны.

|| наз. індыферэнтнасць, .

індыферэнтызм, , м.

Індыферэнтныя адносіны да чаго-н.

індычаня, і індычанё, , н.

Птушаня індычкі.

індычына, , ж.

Мяса індыкоў як харч.

індэкс, , м. (спец.).

  1. Спіс, паказальнік чаго-н.

    • І. аптовых цэн.
  2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

    • І. прамысловай вытворчасці.
  3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

    • Паштовы і.

|| прым. індэксны, .

індэтэрмінізм, , м.

Супрацьлеглая дэтэрмінізму канцэпцыя, якая адмаўляе ўсеагульную заканамернасць і прычынную залежнасць і абумоўленасць у прыродзе і грамадстве.

|| прым. індэтэрміністычны, .

іней, , м.

Тонкі слой ледзяных крышталяў, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням на ахалоджанай паверхні чаго-н.

  • Дрэвы пакрыліся інеем.