Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крылаты, .

  1. Які мае крылы (у 1, 2 і 3 знач.).

    • К. птах.
    • Крылатая ракета.
  2. перан. Акрылены, узнёслы.

    • Крылатая фантазія.

  • Крылатыя словы — трапныя, характэрныя словы, якія сталі хадавымі, шырокаўжывальнымі.

|| наз. крылатасць, .

крылле, , н., зб.

Крылы.

|| прым. крыллевы, .

крыло, , н.

  1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

    • К. качкі.
    • К. кажана.
    • Апусціць крылы (таксама перан. страціць энергію, бадзёрасць).
    • Падрэзаць крылы (таксама перан. перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць).
  2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

  3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

  4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

  5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

    • Левае к. бальніцы.
  6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

  7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

  • Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

|| памянш. крыльца, .

|| прым. крылавы, .

крыль, , м.

Прамысловая назва некаторых відаў марскога рачка.

|| прым. крылевы, .

крымінагенны, , (спец.).

Здольны прывесці да злачынстваў; злачынны.

  • Крымінагеннае здарэнне.
  • Крымінагенная абстаноўка.

|| наз. крымінагеннасць, .

крымінал, , м. (разм.).

Крымінальная справа.

  • Гэта ж к.!

крыміналіст, , м.

Спецыяліст у галіне крыміналістыкі.

|| ж. крыміналістка, .

крыміналістыка, , ж.

Юрыдычная дысцыпліна аб метадах даследавання злачынстваў, збірання і вывучэння судовых доказаў.

|| прым. крыміналістычны, .

крыміналогія, , ж.

Навука аб злачыннасці і метадах яе папярэджання.

|| прым. крыміналагічны, .

крымінальны, .

Звязаны са злачынствам; злачынны.

  • К. выпадак.

|| наз. крымінальнасць, .