Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыжападобны, .

Які мае выгляд, форму крыжа.

  • К. меч.

|| наз. крыжападобнасць, .

крыжачок, , м.

Беларускі народны танец у двухдольным размеры, а таксама музыка да гэтага танца.

крыжовы, .

  1. гл. крыж.

  2. Які па форме нагадвае крыж.

    • Крыжовае скляпенне.

  • Крыжовыя паходы — захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 стст. на Блізкі Усход.

крыз, , м. (спец.).

Востры прыступ хваробы, які настаў раптоўна.

  • Гіпертанічны к.

крызіс, , м.

  1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.

    • Духоўны к.
    • Урадавы к. (выкліканая вострымі палітычнымі разыходжаннямі адстаўка ўрада).
    • К. хваробы.
  2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.

    • Фінансавы к.
    • У цісках эканамічнага крызісу.
  3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.

    • З грашамі ў яго к.

|| прым. крызісны, .

крык, , м.

  1. Моцны, вельмі рэзкі гук голасу.

    • У лесе пачуўся к.
    • К. адчаю (перан.).
    • К. душы (перан.).
    • Апошні к. моды (перан. пра модную навінку).
  2. Нападкі, папрокі рэзкім голасам.

крыклівы, .

  1. Які многа, часта крычыць.

    • Крыклівыя дзеці.
  2. Прарэзлівы, гучны, непрыемна рэзкі.

    • К. голас.
  3. перан. Які прымушае звярнуць на сябе ўвагу сваёй стракатасцю, яркасцю.

    • Крыклівыя афішы.
    • К. ўбор.

|| наз. крыклівасць, .

крыкун, , м. (разм.).

  1. Крыклівы чалавек.

  2. Пра таго, хто многа і попусту гаворыць.

|| ж. крыкуха, .

крылан, , м.

Млекакормячая жывёліна атрада рукакрылых, роднасная кажану.

крылатка, , ж.

Шырокая мужчынская адзежына ў выглядзе накідкі, плашча з палярынай (насілі ў 19 — пачатку 20 ст.).