крыць, ✂; незак.
-
Рабіць страху, дах.
-
Рэзка, груба крытыкаваць, лаяць (разм.).
◊
Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.
Крыць матам каго (разм.) — лаяць груба.
Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.
|| зак. накрыць, ✂ і пакрыць, ✂.
крышан, ✂, м.
Адрэзаны плоскі кусок чаго-н. ядомага.
крышанка, ✂, ж. (абл.).
Што-н. крышанае, здробленае.
крыштале...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да крышталёў, напр. крышталепадобны, крышталегідрат,
крышталекераміка, крышталеўтварэнне.
крышталізавацца, ✂; зак. і незак.
-
Ператварыцца (ператварацца) у крышталі.
-
перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы (кніжн.).
- Крышталізуюцца новыя ідэі.
|| зак. выкрышталізавацца, ✂ і закрышталізавацца, ✂.
|| наз. крышталізацыя, ✂.
крышталізаваць, ✂; зак. і незак.
Ператварыць (ператвараць) у крышталі.
|| зак. закрышталізаваць, ✂.
|| наз. крышталізацыя, ✂.
крышталь, ✂, м.
Цвёрдае цела, якое мае ўпарадкаваную сіметрычную будову.
|| памянш. крышталік, ✂.
|| прым. крышталічны, ✂ і крыштальны, ✂.