Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крывяністы, .

З кроўю, які змяшчае ў сабе пэўную колькасць крыві.

  • Крывяністае мяса.

|| наз. крывяністасць, .

крывянка, , ж.

Крывяная каўбаса.

крывяносны, .

Які служыць для кровазвароту.

  • Крывяносныя сасуды.

крывяны, .

  1. гл. кроў.

  2. Які складаецца з крыві.

    • Крывяная пляма.
  3. Прыгатаваны з крыві, з крывёю.

    • Крывяная каўбаса.

крыга1, , ж.

Ільдзіна на рацэ, на моры.

крыга2, , ж.

Рыбалоўная сетка, якой ловяць рыбу ўдвух, ідучы бродам.

крыгалом, , м.

  1. Перыяд, калі пачынае ламацца лёд на рэках.

  2. Збудаванне для асцярогі моста ад крыгаходу.

крыгаход, , м.

Рух лёду па цячэнню рэк вясной (у час раставання) і восенню (у час замярзання).

|| прым. крыгаходны, .

крыж, , м.

  1. Фігура з дзвюх ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом.

    • Намаляваць к.
  2. Сімвал хрысціянскага культу — прадмет у выглядзе стрыжня з перакладзінай пад прамым вуглом.

    • К. на купале царквы.
    • Нацельны к.
    • Крыжы на магілах.
  3. У хрысціян: малітоўны жэст рукой ад ілба да грудзей, да правага і левага пляча.

  4. Знак узнагароды, ордэн у форме такой фігуры.

    • Георгіеўскі к.
  5. Ніжняя частка хрыбетніка, якая складаецца з пяці пазванкоў, злучаных з касцямі таза (спец.).

  6. перан., Пра цяжкі лёс, які выпаў на чыю-н. долю.

    • К. пакут.

  • Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — арганізацыя для аказання дапамогі ваеннапалонным, хворым, раненым, пацярпеўшым у вайну.

  • Несці свой крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.

  • Ставіць крыж на кім-чым (разм.) — лічыць скончаным, больш не існуючым; траціць усякую надзею на каго-, што-н.

|| памянш. крыжык, .

|| прым. крыжовы, і крыжавы, .

  • Крыжавая косць.

крыжаванка, , ж.

Тое, што і красворд.

|| прым. крыжаваначны, .