крыж,
-
Фігура з дзвюх ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом.
- Намаляваць к.
-
Сімвал хрысціянскага культу — прадмет у выглядзе стрыжня з перакладзінай пад прамым вуглом.
- К. на купале царквы.
- Нацельны к.
- Крыжы на магілах.
-
У хрысціян: малітоўны жэст рукой ад ілба да грудзей, да правага і левага пляча.
-
Знак узнагароды, ордэн у форме такой фігуры.
- Георгіеўскі к.
-
Ніжняя частка хрыбетніка, якая складаецца з пяці пазванкоў, злучаных з касцямі таза (
спец. ). -
перан. , Пра цяжкі лёс, які выпаў на чыю-н. долю.- К. пакут.
Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — арганізацыя для аказання дапамогі ваеннапалонным, хворым, раненым, пацярпеўшым у вайну.
Несці свой крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.
Ставіць крыж на кім-чым (
разм. ) — лічыць скончаным, больш не існуючым; траціць усякую надзею на каго-, што-н.
||
||
- Крыжавая косць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)