Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крос, , м.

Спартыўны бег або гонкі па перасечанай мясцовасці з пераадоленнем перашкод.

|| прым. кросавы, .

  • Кросавая траса.

кросны, .

  1. Ручны ткацкі станок.

    • Паставіць к.
  2. Ніцяная аснова, якая навіваецца на навой станка.

|| памянш. красёнцы, .

крот, , м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, якая жыве пад зямлёй, а таксама футра гэтай жывёліны.

|| прым. кратовы, .

кроў, , ж.

  1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў.

    • Артэрыяльная к.
    • Гарачая к. (перан. пра тэмпераментнага чалавека).
    • К. за к. (перан. забойства за забойства).
    • К. з малаком (перан. пра чалавека з румяным свежым тварам).
    • К. іграе (кіпіць) у каго-н. (пра багацце жыццёвых сіл, энергіі).
    • К. ледзянее (стыне) (у жылах) (перан. пра пачуццё жаху, моцнага перапуду).
    • Льецца (праліваецца) к. (перан. пра масавае забойства, звычайна ў час вайны).
    • Гэта ў яго ў крыві (перан. у характары, ад нараджэння).
    • Плоць ад плоці, к. ад крыві (перан. аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі; высок.).
    • Псаваць к. каму-н. (псаваць настрой, раздражняць).
    • Сэрца кроўю абліваецца (перан.; цяжка каму-н. ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю).
    • Умыцца кроўю (перан. быць збітым).
  2. перан. Блізкае сваяцтва.

    • Адной крыві.
  3. Пра пароду жывёл.

    • Бульдог чыстай крыві.

|| прым. крывяны, .

  • К. ціск (ціск крыві ў сасудах).

кроўны, і крэўны, .

  1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.

    • К. брат.
    • Кроўная радня.
    • Кроўная помста (перажытак родавага ладу — помста, забойства за забойства сваяка).
    • Кроўная крыўда (перан. цяжкая, якая глыбока кранае).
  2. перан. Вельмі блізкі, цесны, моцны, непарушны.

    • Кроўная сувязь пісьменніка з народам.
    • Кроўна (прысл.) зацікаўлены ў чым-н.

  • Кроўныя грошы (разм.) — грошы, нажытыя сваёй працай.

|| наз. кроўнасць, і крэўнасць, .

крохкі, .

Які лёгка крышыцца, развальваецца на часткі; ломкі.

  • Крохкае пячэнне.
  • Крохкае дрэва.

|| наз. крохкасць, .

крочыць, ; незак.

  1. Ісці мерным крокам.

    • К. па вуліцы.
  2. перан. Развівацца, рухацца ў пэўным кірунку.

    • К. у шчаслівую будучыню.

крошка1, , ж.

  1. Маленькая, дробная часцінка чаго-н.

    • К. пячэння.
    • Хлебныя крошкі.
    • Да крошкі (перан. поўнасцю, зусім расходаваць, аддаць і пад.).
    • Ні крошкі (перан. няма ніколькі).
  2. зб. Сыпучае рэчыва з дробных, раскрышаных часцінак чаго-н. (спец.).

    • Мармуровая к.

|| памянш. крошачка, .

крошка2, , ж. (разм.).

Маленькае дзіця, малеча.

|| памянш.-ласк. крошачка, .

круг, , м.

  1. Частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю, а таксама сама акружнасць.

  2. Круглая пляцоўка.

    • Моладзь танцуе на крузе.
  3. Прадмет, падобны па форме на круг ці кола.

    • Выратавальны к.
  4. перан., чаго. Пра замкнуты ланцуг дзеянняў, спраў, працэсаў, якімі завяршаецца што-н.

    • Завяршыць першы к. шахматнага спаборніцтва.
    • К. сваіх абавязкаў.
    • К. ведаў.
  5. перан., чаго. Тое, што і кола (у 4 знач.).

    • К. дзейнасці.
  6. каго або які. Сукупнасць, група людзей з агульнымі інтарэсамі, сувязямі; кола (у 5 знач.).

    • К. знаёмых.
    • Сямейны к.
  7. Кружны шлях.

    • Пайшоў не той сцежкай і зрабіў вялікі к.

  • Кругі перад вачамі (у вачах) — цямнее ў вачах ад слабасці, стомы і пад.

  • Кругі пад вачамі ў каго — сінякі пад вачамі ў каго-н. ад хваробы, стомы, бяссонніцы.

  • На круг (разм.) — па прыблізных падліках.

|| памянш. кружок, .

|| прым. кругавы, .

  • Кругавыя працэсы.
  • Кругавая абарона (лінія абароны, якая ўтварае замкнуты ланцуг вакол якога-н. пункта).

  • Кругавая парука — адказнасць усіх за кожнага і кожнага за ўсіх (цяпер таксама абазначае: узаемнае ўкрывальніцтва, узаемная выручка ў нядобрых справах).