Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электратэхнік, , м.

  1. Спецыяліст па электратэхніцы.

  2. Тое, што і электраманцёр.

электратэхніка, , ж.

Навука аб прымяненні электрычнасці для практычных мэт, а таксама само такое прымяненне.

|| прым. электратэхнічны, .

электрафон, , м.

Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

|| прым. электрафонны, .

электрахаладзільнік, , м.

Халадзільны агрэгат, што працуе на электраэнергіі.

электрахімія, , ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь электрычных і хімічных працэсаў.

|| прым. электрахімічны, .

электраход, , м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

|| прым. электраходны, .

электрацяга, , ж.

Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце.

электрашок, , м. (спец.).

Метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам электрычных разрадаў.

|| прым. электрашокавы, .

электраэнергія, , ж.

Электрычная энергія.

электробус, , м.

Мнагамесная транспартная машына, якая працуе на акумулятарных батарэях без рэек і проваду.

|| прым. электробусны, .