Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

электрагітара, ✂, ж.

Гітара з электрычным узмацненнем гучання.

электрагрэлка, ✂, ж.

Электрычная грэлка.

электрадаенне, ✂, н.

Даенне кароў электрычным даільным апаратам.

|| прым. электрадаільны, ✂.

электрадаілка, ✂, ж. (разм.).

Электрадаільны апарат.

электрадынаміка, ✂, ж. (спец.).

Тэорыя электрамагнітных працэсаў у розных асяроддзях і ў вакууме.

|| прым. электрадынамічны, ✂.

электразасцерагальнік, ✂, м.

Прыстасаванне для засцярогі электрычных правадоў і прыбораў ад перагрэву.

электразванок, ✂, м.

Электрычны званок.

электразварка, ✂, ж.

  1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнага току.

  2. Электразварачны цэх; электразварачная ўстаноўка (разм.).

|| прым. электразварачны, ✂.

электразваршчык, ✂, м.

Спецыяліст па электразварцы.

|| ж. электразваршчыца, ✂.

|| прым. электразваршчыцкі, ✂.

электракамін, ✂, м.

Абагравальны бытавы прыбор, які дзейнічае на электрычнай энергіі.