Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чэмпіянат, , м.

Спаборніцтва на першынство ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

  • Ч. свету па скачках у вышыню.

чэпік, , м.

Тое, што і бакас.

|| прым. чэпікаў, і чэпікавы, .

чэрава, , н.

  1. Бруха, жывот (разм.).

  2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы.

    • Развіццё плода ў чэраве маці.

чэрававяшчальнік, , м.

Чалавек, які мае здольнасць чэрававяшчаць.

|| ж. чэрававяшчальніца, .

чэрававяшчаць, ; незак.

Гаварыць, не рухаючы губамі, ствараючы ўражанне, што гукі ідуць з жывата, з чэрава.

|| наз. чэрававяшчанне, .

|| прым. чэрававяшчальны, .

чэрап, , м.

  1. Косці, якія ўтвараюць цвёрдую аснову галавы ў пазваночных.

    • Траўма чэрапа.
  2. часцей Абломак, асколак разбітага глінянага, шклянога і пад. посуду.

|| прым. чарапны, .

чэрвень, , м.

Шосты месяц каляндарнага года.

|| прым. чэрвеньскі, .

чэрвепадобны, .

Падобны на чарвяка.

  • Ч. адростак.

|| наз. чэрвепадобнасць, .

чэркесы, , м.

Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай Рэспубліцы, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чэркешанка, .

|| прым. чэркескі, .

чэрнь1, , ж., зб. (уст. зневаж.).

  1. Просты народ, людзі, якія ў буржуазна-дваранскім асяроддзі належалі да непрывілеяваных слаёў грамадства.

  2. Людзі, далёкія ад духоўнага жыцця, высокіх ідэалаў.