Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хукаць, ; незак.

Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад.

  • Х. на рукі.

|| аднакр. хукнуць, .

|| зак. пахукаць, .

|| наз. хуканне, .

хуліган, , м. (пагард.).

Той, хто груба парушае грамадскі парадак, займаецца хуліганствам.

|| ж. хуліганка, .

|| прым. хуліганскі, .

хуліганісты, (разм.).

  1. Схільны да хуліганства.

    • Х. хлопец.
  2. Такі, як у хулігана.

    • Хуліганістыя манеры.

хуліганіць, ; незак.

Груба парушаць грамадскі парадак, займацца хуліганствам.

|| зак. нахуліганіць, .

хуліганнё, , н., зб. (разм.).

Хуліганы.

  • Сабралася адно х.

хуліганства, , н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

  • Пакараць за х.

хунта, , ж.

  1. У Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі: назва розных аб’яднанняў, груповак, саюзаў.

  2. Ваенная рэакцыйная тэрарыстычная групоўка, якая захапіла ўладу і ўстанавіла тэрарыстычную дыктатуру.

хурал, , м.

Выбарны орган вярхоўнай і мясцовай улады ў Манголіі.

хурма, , ж.

Паўднёвае пладовае дрэва з аранжава-чырвонымі салодкімі даўкага смаку пладамі, а таксама плады гэтага дрэва.

хуста, , ж.

Вялікая хустка.