Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фігура, , ж.

  1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

  2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.).

    • Першая ф. кадрылі.
  3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе.

    • Скульптурная ф.
  4. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека.

    • У цемнаце прабеглі тры фігуры.
  5. перан. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

    • Буйная палітычная ф.
    • Раней ён быў вялікай фігурай (важнай).
  6. У шахматах: кароль, ферзь, ладдзя, слон і конь, а таксама старшая ігральная карта (валет, дама, кароль, туз).

  7. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.

    • Рытмічныя фігуры.

|| памянш. фігурка, .

|| прым. фігурны, .

фігураваць, ; незак.

  1. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н., прымаючы ўдзел у чым-н.

    • Ф. на сходзе ў якасці запрошанага.
  2. Быць прадметам увагі, абмеркавання.

    • Гэта праблема не фігуравала на з’ездзе.

|| наз. фігураванне, .

фігуральны, .

Алегарычны, вобразны, які з’яўляецца фігурай (у 7 знач.).

  • Ф. зварот.
  • Ф. сэнс.

|| наз. фігуральнасць, .

фігурант, , ж. (уст.).

  1. Танцоўшчык у групавых балетных выступленнях.

  2. Тое, што і статыст.

|| ж. фігурантка, .

фігурны, .

  1. гл. фігура.

  2. Які мае выгляд якой-н. геаметрычнай фігуры, узору.

    • Фігурная рамка.
  3. Які выконваецца з фігурамі (у 2 знач.).

    • Фігурнае плаванне.
    • Фігурнае катанне на каньках.
    • Фігурныя канькі (для фігурнага катання).
  4. Які мае прыгожую фігуру.

    • Фігурная дзяўчына.

|| наз. фігурнасць, .

фігурыст, , ж.

Спартсмен, які займаецца фігурным катаннем на каньках або выкананнем спартыўных практыкаванняў з фігурамі (у 2 знач.).

|| ж. фігурыстка, .

фігурысты, (разм.).

  1. Складаны па форме.

    • Фігурыстая разьба.
  2. Які мае прыгожую фігуру (у 4 знач.).

    • Ф. хлопец.

фідэізм, , м.

Рэлігійнае вучэнне, якое ставіць веру над розумам.

|| прым. фідэістычны, .

фідэіст, , м.

Паслядоўнік фідэізму.

|| ж. фідэістка, .

|| прым. фідэісцкі, .

фіёрд, , м.

Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу.

  • Скандынаўскія фіёрды.