Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ножка, ✂, ж.

  1. гл. нага.

  2. Апора, стойка (стала, крэсла і пад.).

    • Н. крэсла.
  3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.

  4. Рассоўная частка некаторых інструментаў (спец.).

    • Н. цыркуля.

◊

  • Казіная ножка — самаробная папяроса ў выглядзе люлькі.

ножны​1, ✂

Футарал для шаблі, кінжала і пад.

ножны​2, ✂

  1. Вялікія нажніцы.

    • Садовыя н.
  2. Машына для рэзання чаго-н. з дапамогай пары вялікіх нажоў.

    • Дыскавыя н.

ножык, ✂, м.

Тое, што і нож, невялікі нож.

  • Складаны н.

|| памянш. ножычак, ✂.

ноздра, ✂, ж.

Адна з парных вонкавых адтулін носа.

  • Дым лезе ў ноздры.

|| прым. ноздравы, ✂.

нокаць, ✂; незак. (разм.).

Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй.

|| аднакр. нокнуць, ✂.

|| наз. ноканне, ✂.

нонсэнс, ✂, м. (кніжн.).

Бяссэнсіца, недарэчнасць, бязглуздзіца.

нораў, ✂, м.

  1. Характар, сукупнасць душэўных якасцей.

    • Круты н.
    • Розныя па нораву.
  2. Звычай, уклад жыцця, звычка.

◊

  • З норавам — упарты, наравісты.

норд, ✂, м. (спец.).

Поўнач, паўночны напрамак, а таксама паўночны вецер.

  • Н.-вест. (паўночны захад, паўночна-заходні вецер).
  • Н.-ост (паўночны-ўсход, паўночна-ўсходні вецер).

|| прым. нордавы, ✂.

норка, ✂, ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых з густой бліскучай поўсцю, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. норкавы, ✂.

  • Норкавая шуба.