Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жэстыкуляцыя, , ж.

Манера жэстыкуляваць, жэсты.

  • Энергічная ж.

|| прым. жэстыкуляцыйны, і жэстыкуляторны, .

жэтон, , м.

  1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой-н. арганізацыі або выдаецца на памяць аб якой-н. падзеі.

    • Сярэбраны ж.
  2. Значок, часцей у форме металічнага кружка, які дае права на атрыманне чаго-н.

    • Ж. на атрыманне шклянкі чаю.
    • Ж. на алей.

|| прым. жэтонавы, .

жэўжык, , м. (разм.).

Свавольнік, гарэза.

  • Супакою няма ад гэтых жэўжыкаў.