Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галька, ✂, ж., зб.

Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі.

|| прым. галечны, ✂.

гальштук, ✂, м.

Стужка, палоска тканіны, якая завязваецца вузлом ці бантам вакол каўняра (сарочкі, блузы).

  • Завязаць г.

◊

  • Залажыць за гальштук (разм. жарт.) — выпіць спіртнога.

|| прым. гальштучны, ✂.

галюцыніраваць, ✂; незак.

Пакутаваць ад галюцынацый.

галянасты, ✂.

З доўгімі, тонкімі галёнкамі.

  • Птушкі атрада галянастых (наз.).

|| наз. галянастасць, ✂.

гама, ✂, ж.

  1. Паслядоўны рад гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў.

  2. перан., чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з’яў.

    • Г. фарбаў.
    • Г. гукаў.

|| прым. гамавы, ✂.

гамагенны, ✂ (кніжн.).

Аднародны па свайму саставу або паходжанню; проціл. гетэрагенны.

гамак, ✂, м.

Падвясная сетка для сядзення і ляжання, якая прывязваецца да дрэў, слупоў.

|| прым. гамачны, ✂.

гамана, ✂, ж. (разм.).

  1. Бязладны шум ад мноства галасоў, гукаў.

    • Г. птушак.
  2. Гучная, неразборлівая гаворка.

    • Здалёк чулася людская г.

гаманіць, ✂; незак.

  1. Гаварыць, размаўляць, расказваць.

    • Г. — галава не баліць (прымаўка).
  2. Моцна, гучна размаўляць (звычайна пра многіх).

    • Ля электрычкі гаманіў натоўп.

гаманкі, ✂ (разм.).

Тое, што і гаманлівы.