Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кончыцца, ; зак.

  1. Прыйсці да канца, спыніцца, завяршыцца чым-н.

    • Навучальны год кончыўся.
    • Ніткі кончыліся.
    • Гульня кончылася перамогай.
  2. Памерці ў пакутах (разм.).

|| незак. канчацца, .

кончыць, ; зак.

  1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.

    • К. касьбу.
    • К. з рамонтам.
    • К. чытаць.
  2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.

    • К. артыкул цытатай.
    • К. выступленне заклікамі.
  3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.

    • К. гулянкі.
    • К. з п’янствам.
    • К. бяздзейнічаць.
  4. Завяршыць навучанне дзе-н.

    • К. аспірантуру.
  5. Звесці са свету (разм.).

  • Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.

  • Кончыць жыццё — памерці.

|| незак. канчаць, .

конь, , м.

  1. Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і людзей, а таксама для верхавой язды.

    • Купіць каня.
    • Навязаць каня.
    • Па конях! (кавалерыйская каманда для пасадкі на коней).
    • На кані і пад канём (у самых разнастайных і непрыемных сітуацыях пабываць, быць).
  2. Шахматная фігура з галавой каня.

    • Хадзіць канём.
    • Ход канём (таксама перан. пра смелае, рашучае дзеянне).
  3. Абабіты скурай брус на чатырох ножках для гімнастычных практыкаванняў.

  • Ні па кані, ні па аглоблях (разм.) — не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася).

|| памянш. конік, .

|| прым. конны, і конскі, .

  • К. двор.
  • Конская грыва.
  • Конскае шчаўе (батанічная назва).

конюх, , м.

Работнік, які даглядае коней.

копанік, , м. (разм.).

Полаз са ствала дрэва, выкапанага з каранёвым адросткам.

копанка, , ж.

Выкапаны штучны вадаём, запоўнены вадой; сажалка.

|| прым. копаначны, .

копаскладальнік, , м.

Сельскагаспадарчая машына для складання сена, саломы ў копы.

копаць, , ж.

Сажа, якая асядае слоем на паверхні чаго-н.; куродым.

  • К. на сценах.

коп’епадобны, .

Які мае выгляд, форму кап’я.

|| наз. коп’епадобнасць, .

копія, , ж.

  1. Дакладны спіс, узнаўленне, паўтарэнне чаго-н., зробленае з арыгінала.

    • К. карціны.
    • Зняць копію з пасведчання аб нараджэнні.
  2. перан. Аб кім-, чым-н. вельмі падобным (разм.).

    • Сын — к. свайго бацькі.