конь, ​, м.

  1. Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і людзей, а таксама для верхавой язды.

    • Купіць каня.
    • Навязаць каня.
    • Па конях! (кавалерыйская каманда для пасадкі на коней).
    • На кані і пад канём (у самых разнастайных і непрыемных сітуацыях пабываць, быць).
  2. Шахматная фігура з галавой каня.

    • Хадзіць канём.
    • Ход канём (таксама перан. пра смелае, рашучае дзеянне).
  3. Абабіты скурай брус на чатырох ножках для гімнастычных практыкаванняў.

    • Ні па кані, ні па аглоблях (разм.) — не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася).

|| памянш. конік, ✂.

|| прым. конны, ✂ і конскі, ✂.

  • К. двор.
  • Конская грыва.
  • Конскае шчаўе (батанічная назва).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)