Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імперыяліст, ✂, м.

Буйны капіталіст, буржуазны палітычны дзеяч эпохі імперыялізму.

|| прым. імперыялісцкі, ✂.

імпічмент, ✂, м. (спец.).

Працэдура прыцягнення да суда парламента вышэйшых службовых асоб дзяржавы.

імплантаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Правесці (-водзіць) хірургічную аперацыю ўжыўлення ў тканкі чужых арганізму матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і пад.) або перасадкі органа, тканкі, а таксама аперацыя ўкаранення зародка ў матку.

  • І. штучны клапан сэрца.
  • І. зуб, косць, храсток, хрусталік.

|| наз. імплантацыя, ✂.

|| прым. імплантацыйны, ✂.

імправізаваць, ✂; зак. і незак.

Стварыць (ствараць) што-н. без папярэдняй падрыхтоўкі, у час выканання.

  • І. байку.
  • І. на раялі.

|| наз. імправізацыя, ✂.

|| зак. зымправізаваць, ✂.

імправізатар, ✂, м.

Чалавек, здольны імправізаваць.

|| прым. імправізатарскі, ✂.

  • І. талент.

імправізацыя, ✂, ж.

  1. гл. імправізаваць.

  2. Імправізаваны твор.

    • Музычная і.

|| прым. імправізацыйны, ✂.

імпрэсарыо, нескл., м.

Асоба, якая арганізоўвае канцэрты, гастролі артыстаў і пад.

імпрэсіянізм, ✂, м.

Плынь у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой імкнуліся да непасрэднай перадачы суб’ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў.

|| прым. імпрэсіянісцкі, ✂ і імпрэсіяністычны, ✂.

імпрэсіяніст, ✂, м.

Паслядоўнік імпрэсіянізму.

|| ж. імпрэсіяністка, ✂.

|| прым. імпрэсіянісцкі, ✂.

імпульс, ✂, м.

  1. Пабуджальны момант, штуршок, што выклікае якое-н. дзеянне (спец.).

    • Электрычны і.
    • Нервовы і.
  2. Унутранае пабуджэнне да чаго-н., інтэлектуальны або эмацыянальны штуршок, стымул (кніжн.).

    • І. да творчай працы.

|| прым. імпульсны, ✂.

  • Імпульснае выпрамяненне.