Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танец, , м.

  1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.

    • Тэорыя танца.
  2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.

    • Беларускі народны т.
  3. мн. Гулянка з музыкай і танцамі; вечарынка.

    • Кожную суботу ў клубе былі танцы.

  • Ні да танца, ні да ружанца (разм. неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.

|| прым. танцавальны, .

танзіліт, , м. (спец.).

Запаленне міндалін.

  • Хранічны т.

танзура, , ж.

Выбрытае месца на макаўцы галавы ў духоўных каталіцкіх асоб.

танізаваць, ; зак. і незак.

Падняць (падымаць) тонус у каго-, чаго-н.

|| наз. танізацыя, .

танін, , м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

|| прым. танінавы, .

таніраваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

  2. Пакрыць (пакрываць) фарбай што-н. да патрэбнага тону; зрабіць (рабіць) дэкаратыўную аддзелку з мэтай імітацыі.

|| наз. таніраванне, і таніроўка, .

таніць, ; незак. (разм.).

Рабіць больш тонкім.

танічны1, , (спец.).

Заснаваны на адпаведным чаргаванні націскных і ненаціскных складоў у вершаскладанні.

  • Танічнае вершаскладанне.

танічны2, , (спец.).

Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў.

  • Т. рэфлекс.

танк1, , м.

Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду, з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаўленымі ў рухомай гарматнай вежы.

|| прым. танкавы, .

  • Танкавая калона.