Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэфектолаг, , м.

Спецыяліст па дэфекталогіі.

дэфектыўны, .

Які мае фізічныя або псіхічныя недахопы; ненармальны.

  • Дэфектыўнае дзіця.

|| наз. дэфектыўнасць, .

дэфензіва, , ж.

Палітычная паліцыя ў буржуазнай Польшчы (1918—1939), а таксама назва органаў контрразведкі.

дэфіле, нескл., н. (спец.).

Цясніна або вузкі, цесны праход.

  • Горнае д.

дэфіліраваць, ; незак.

  1. Урачыста праходзіць на парадах, дэманстрацыях і пад.

  2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

дэфініцыя, , ж. (кніжн.).

Кароткае лагічнае азначэнне таго ці іншага паняцця, якое ўключае найбольш істотныя яго адценні.

  • Слоўнікавая д.

дэфіс, , м.

Кароткая злучальная рыска паміж двума словамі (-), напр. груша-сіраціна, горад-герой, а таксама знак пераносу часткі слова з аднаго радка на другі і знак скарачэння, напр. б-ка, т-ва, у выглядзе такой рыскі.

дэфіцыт, , м.

  1. Перавышэнне расходаў над даходамі.

    • Павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту.
  2. Недахоп чаго-н., няхватка ў чым-н.

    • Гэтыя тавары цяпер у дэфіцыце.
  3. Пра што-н. дэфіцытнае (у 2 знач.).

    • Дублёнкі на той час з’яўляліся дэфіцытам.

дэфіцытны, .

  1. Які прыносіць дэфіцыт (у 1 знач.)., стратны.

    • Дэфіцытнае прадпрыемства.
  2. Які не задавальняе попыту, недастатковы ў колькасных адносінах.

    • Дэфіцытныя тавары.

|| наз. дэфіцытнасць, .

дэхканін, , м.

У Сярэдняй Азіі і ў некаторых краінах Усходу: селянін.

|| ж. дэхканка, .

|| прым. дэхканскі, .