кішлак, ✂, м.
Паселішча вясковага тыпу ў Сярэдняй Азіі.
|| прым. кішлачны, ✂.
кішміш, ✂, м.
Гатунак вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.
|| прым. кішмішны, ✂.
кішэнь, ✂ і кішэня, ✂, ж.
-
Ушыты або прышыты зверху адзення (штаноў, паліто, пінжака) мяшочак для дробных рэчаў і грошай.
- Сукенка з кішэнямі.
- Ушыць кішэні.
- Біць па кішэні (перан. уводзіць у выдаткі).
- За словам у кішэнь не лазіць (перан. быць знаходлівым, дасціпным у размовах; разм.).
- Класці сабе ў кішэнь (таксама перан. прысвойваць чужыя грошы).
- Набіць кішэнь (перан. нажыцца).
- Не па кішэні каму-н. (перан. надта дорага).
- Пустыя кішэні ў каго-н. (перан. няма грошай).
-
Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.
-
Паглыбленне, выемка (спец.).
|| памянш. кішэнька, ✂.
|| прым. кішэнны, ✂.
- К. гадзіннік (для нашэння ў кішэні).
- Кішэнныя грошы (на дробныя расходы).
- Кішэнныя расходы (пра дробныя паўсядзённыя пакупкі).
- К. злодзей (хто крадзе з кішэней).
кішэчнік, ✂, м.
Аддзел стрававальнай сістэмы чалавека і жывёл, які складаецца з кішак, ідзе за страўнікам і заканчваецца прамой
кішкай.
клаака, ✂, ж.
-
Падземны канал для сцёку нечыстот.
-
перан. Пра вельмі нізкае і бруднае ў маральных адносінах асяроддзе.
-
Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых
рыб і аднапраходных млекакормячых; спец.).
|| прым. клаакальны, ✂ і клаачны, ✂.