Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэпрэсіўны, ✂, (спец.).

Звязаны з дэпрэсіяй, які выражае дэпрэсію.

  • Д. стан.

|| наз. дэпрэсіўнасць, ✂.

дэпрэсія, ✂, ж.

  1. Хваравіта прыгнечаны псіхічны стан (спец.).

    • Неўратычная д.
  2. Упадак, застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

    • Эканамічная д.

|| прым. дэпрэсійны, ✂.

дэпутат, ✂, м.

  1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

    • Гарадскі Савет дэпутатаў.
    • Д. Вярхоўнага Савета.
  2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| ж. дэпутатка, ✂.

|| прым. дэпутацкі, ✂.

  • Д. мандат.

дэпутацыя, ✂, ж.

Група дэпутатаў (у 2 знач.), выбарных ці назначаных асоб для выканання якога-н. даручэння, задання.

  • Накіраваць дэпутацыю.

дэраш, ✂, м.

Аб масці коней: шэры з прымессю іншага колеру поўсці.

дэрбі, нескл., н.

Род конных іпадромных спаборніцтваў.

дэрвіш, ✂, м.

Мусульманскі манах, які вядзе аскетычны спосаб жыцця, факір.

дэрматалогія, ✂, ж.

Аддзел медыцыны, які вывучае хваробы скуры.

|| прым. дэрматалагічны, ✂.

дэрматолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне дэрматалогіі.

дэрмацін, ✂, м.

Від штучнай скуры з тканіны з нітрацэлюлозным пакрыццем, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, вокладак кніг і інш.

|| прым. дэрмацінавы, ✂.