Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэкласавацца, ✂; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) дэкласаваным.

дэкор, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць, сістэма ўпрыгожанняў збудавання або вырабу.

  • Д. фасада збудавання.
  • Д. вазы.

дэкорум, ✂, м. (кніжн.).

Знешняя, паказная прыстойнасць; тое, што адпавядае такой прыстойнасці.

  • Захаваць д.

дэкрэт, ✂, м.

  1. Пастанова вярхоўнай улады.

    • Д. аб міры.
    • Д. аб зямлі.
  2. У некаторых словазлучэннях: тое ж, што і дэкрэтны водпуск (разм.).

    • Пайсці ў д.
    • Знаходзіцца ў дэкрэце.

|| прым. дэкрэтны, ✂.

○

  • Дэкрэтны водпуск — водпуск па цяжарнасці і родах.

дэкрэтаваць, ✂; зак. і незак.

Устанавіць (устанаўліваць) дэкрэтам, пастановай вышэйшых інстанцый.

дэлегаваць, ✂; зак. і незак.

Паслаць (пасылаць), выбраць (выбіраць) дэлегатам.

  • Д. на з’езд.

дэлегат, ✂, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой-н. арганізацыі, установы, калектыву на сход, канферэнцыю, з’езд і пад.

|| ж. дэлегатка, ✂.

|| прым. дэлегацкі, ✂.

дэлегацыя, ✂, ж.

Група дэлегатаў, якія прадстаўляюць той ці іншы калектыў, дзяржаву і пад.

  • Замежная рабочая д.

дэльта, ✂, ж.

Вусце ракі з яго разгалінаваннямі на асобныя рукавы і частка сушы, што да яго прылягае.

  • Д. Дняпра.

|| прым. дэльтавы, ✂.

дэльтаплан, ✂, м.

Лёгкі безматорны лятальны апарат з трохвугольнай нясучай паверхняй, прызначаны для планіруючых палётаў.