Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэзерцірства, , н.

Самавольнае пакіданне ваеннаслужачым вайсковай часці з мэтай ухілення ад воінскай службы; ухіленне ад прызыву ў армію, а таксама ўхіленне ад выканання сваіх грамадзянскіх або службовых абавязкаў (перан.).

дэзінсекцыя, , ж. (спец.).

Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі.

  • Д. зернясховішчаў.
  • Д. адзення.

|| прым. дэзінсекцыйны, .

дэзінфармаваць, ; зак. і незак.

Увесці (уводзіць) у зман фальшывай інфармацыяй.

дэзінфармацыя, , ж.

Увядзенне ў зман фальшывай інфармацыяй.

  • Д. грамадскасці.

|| прым. дэзінфармацыйны, .

дэзінфекцыя, , ж.

Абеззаражванне, знішчэнне хваробатворных мікробаў пры дапамозе спецыяльных сродкаў.

  • Правесці дэзінфекцыю.

|| прым. дэзінфекцыйны, .

дэзінфіцыраваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) дэзінфекцыю чаго-н.

  • Д. вопратку хворага.

|| зак. прадэзінфіцыраваць, .

дэізм, , м.

Рэлігійна-філасофскае вучэнне пра бога як істоту, што стварыла свет, але не кіруе яго лёсам.

|| прым. дэістычны, .

дэіст, , м.

Паслядоўнік дэізму.

|| прым. дэістычны, .

дэйтэрый, , м.

Цяжкі стабільны ізатоп вадароду.

|| прым. дэйтэрыевы, .

дэка, , ж.

Верхняя і ніжняя дошкі струннага музычнага інструмента, якія служаць для ўзмацнення гуку.