Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мушкецёр, , м.

Салдат, узброены мушкетам.

|| прым. мушкецёрскі, .

муштра, , ж.

Суровая сістэма выхавання, навучання (першапачаткова ваеннага).

муштраваць, ; незак.

  1. Абучаць, падвяргаючы суровым патрабаванням.

  2. Дапякаць каму-н. несправядлівымі папрокамі.

|| зак. вымуштраваць, .

|| наз. муштраванне, і муштроўка, .

муштук, , м.

  1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

  2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуковы, .

муэдзін, , м.

Служыцель пры мячэці, які з мінарэта заклікае вернікаў на малітву.

мы, займ.

  1. Ужыв. для абазначэння дзвюх і болей асоб, уключаючы і таго, хто гаворыць.

    • Мы адпачываем.
    • Мы пераможам.
  2. з прыназ. «з» і з Т іншых займ. і наз. Ужыв. для адасаблення таго, хто гаворыць і аднаго каго-н. іншага.

    • Мы з братам.
    • Мы з табой.

  • Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.

мыза, , ж.

Сядзіба, хутар (у Прыбалтыцы).

|| прым. мызны, .

мыйка, , ж.

Прыстасаванне, абсталяванне, спецыяльнае памяшканне для мыцця чаго-н.

мыкаць, ; незак.

  1. Утвараць працяжныя гукі “му-му”.

    • Цяля мыкае.
  2. перан. Неразборліва гаварыць што-н., мармытаць.

|| зак. прамыкаць, .

|| аднакр. мыкнуць, .

|| наз. мыканне, .

мыла, , н.

  1. Рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое лёгка раствараецца ў вадзе і ўжываецца для мыцця.

    • Гаспадарчае м.
    • Туалетнае м.
  2. Белая пена ў коней ад поту.

    • Коні ў мыле.

|| прым. мыльны, .