мы, займ.

  1. Ужыв. для абазначэння дзвюх і болей асоб, уключаючы і таго, хто гаворыць.

    • Мы адпачываем.
    • Мы пераможам.
  2. з прыназ. «з» і з Т іншых займ. і наз. Ужыв. для адасаблення таго, хто гаворыць і аднаго каго-н. іншага.

    • Мы з братам.
    • Мы з табой.

  • Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)