Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыспут, , м.

Публічныя спрэчкі на навуковую або важную грамадскую тэму.

  • Літаратурны д.

дыспутаваць, ; незак. (кніжн.).

Весці дыспут, удзельнічаць у дыспуце, спрачацца.

дыстанцыя, , ж.

  1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н. Забег на кароткую дыстанцыю.

    • Сысці з дыстанцыі (адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў спаборніцтвах па бегу, у гонках і пад.).
  2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага пуці.

    • Начальнік дыстанцыі.

|| прым. дыстанцыйны, .

  • Дыстанцыйнае кіраванне.

дыстрафія, , ж.

Парушэнне абмену, жыўлення тканак, органаў або цэлага арганізма.

  • Д. сардэчнай мышцы.

|| прым. дыстрафічны, .

дыстрофік, , м. (разм.).

Хворы на дыстрафію.

дыстыляваць, ; зак. і незак. (спец.).

Ачысціць (ачышчаць) перагонкай.

  • Д. ваду.

|| наз. дыстыляцыя, .

|| прым. дыстыляцыйны, .

дысцыпліна1, , ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне ўстаноўленаму парадку, правілам.

  • Працоўная д.
  • Воінская д.
  • Школьная д.

|| прым. дысцыплінарны, .

  • Дысцыплінарнае спагнанне.

дысцыпліна2, , ж. (кніжн.).

Самастойная галіна якой-н. навукі.

  • Філалагічныя дысцыпліны.

дысцыплінаваны, .

Які падпарадкоўваецца дысцыпліне​1, захоўвае парадак.

  • Д. работнік.
  • Д. навучэнец.

|| наз. дысцыплінаванасць, .

дысцыплінаваць, ; зак. і незак.

  1. Прывучыць (прывучаць) да дысцыпліны.

  2. перан. Прывучыць (прывучаць) да строгага парадку, вытрыманасці ў чым-н. (кніжн.).

    • Дружба згуртоўвае і дысцыплінуе байцоў.