Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяска́рны, .

Які застаўся без пакарання.

  • Бяскарная правіннасць.

|| наз. бяскарнасць, .

бяскве́ткавы, .

Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі.

бяскла́савы, .

Які не падзяляецца на грамадскія класы.

  • Бяскласавае грамадства.

|| наз. бяскласавасць, .

бяско́лерны, .

  1. Які не мае колеру.

    • Бясколерная вадкасць.
  2. перан. Нічым не адметны.

    • Б. твар.

|| наз. бясколернасць, .

бяско́нцы, .

  1. Бяскрайні, які не мае канца межаў.

    • Б. блакіт.
  2. Надзвычай доўгі, працяглы.

    • Бясконцыя спрэчкі.
  3. Надзвычай моцны па сіле праяўлення.

    • Бясконцая радасць.

|| наз. бясконцасць, .

бяско́рміца, , ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп корму для жывёлы, птушак.

  • Вясенняя б.

бяскра́йні, .

Якога нельга акінуць вокам.

  • Бяскрайнія прасторы.

|| наз. бяскрайнасць, .

бяскро́ўны, .

  1. Які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны.

    • Бяскроўныя губы.
  2. Які адбываецца без кровапраліцця.

    • Бяскроўная перамога.

бяскры́зісны, .

Які не суправаджаецца крызісам.

  • Бяскрызіснае развіццё.

|| наз. бяскрызіснасць, .

бяскры́лы, .

  1. Які не мае крылаў.

  2. перан. Пазбаўлены творчай фантазіі, сілы.

    • Бяскрылыя мары.

|| наз. бяскрыласць, .