Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бязла́дны, ✂.

  1. Пазбаўлены парадку, хаатычны.

    • Б. натоўп.
  2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці рытму; сумбурны.

    • Бязладная гаворка.
  3. Бесталковы, бяссэнсавы.

    • Б. чалавек.

|| наз. бязладнасць, ✂.

бязле́сны, ✂.

Які не мае лясоў, лясной расліннасці.

  • Б. край.

|| наз. бязлессе, ✂ і бязлеснасць, ✂.

бязлі́тасны, ✂.

Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы.

  • Б. вораг.
  • Бязлітасная праўда.

|| наз. бязлітаснасць, ✂.

бязлю́ддзе, ✂, н.

Адсутнасць людзей або недахоп патрэбных людзей.

  • Трывожнае б.

бязлю́дны, ✂.

Ненаселены або маланаселены.

  • Б. востраў.
  • Бязлюдная хата.

◊

  • Бязлюдны фонд (спец.) — грашовыя сродкі для аплаты працы няштатных работнікаў.

|| наз. бязлюднасць, ✂.

  • Трывожная б.

бязме́жны, ✂.

  1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні.

    • Бязмежныя прасторы.
  2. перан. Надзвычайны, глыбокі.

    • Бязмежная радасць.

|| наз. бязмежнасць, ✂.

бязме́н, ✂, м.

Ручная рычажная або спружынная вага.

бязме́рны, ✂.

  1. Які немагчыма або цяжка вымераць.

    • Бязмерная глыбіня.
  2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).

    • Бязмернае гора.

|| наз. бязмернасць, ✂.

бязмо́згі, ✂ (разм. лаянк.).

Дурны, бесталковы.

  • Б. баран.

бязмо́ўны, ✂.

  1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

    • Бязмоўная жывёліна.
  2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

    • Ён стаяў пануры і б.
  3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

    • Б. лес.

|| наз. бязмоўнасць, ✂.