Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экстранны, ✂.

  1. Тэрміновы, неадкладны.

    • Экстраннае тармажэнне.
  2. Надзвычайны, непрадугледжаны.

    • Экстранныя расходы.

|| наз. экстраннасць, ✂.

экстрасэнс, ✂, м.

Чалавек, які валодае экстрасэнсорным успрыманнем.

экстрасэнсорны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да звышпачуццёвага ўспрымання.

|| наз. экстрасэнсорнасць, ✂.

экстрэмальны, ✂.

Крайні па сваім праяўленні (сіле, велічыні), які вылучаецца такім праяўленнем.

  • Экстрэмальныя ўмовы.

экстрэмізм, ✂, м.

Схільнасць да крайніх поглядаў і мер (звычайна ў палітыцы).

|| прым. экстрэмісцкі, ✂.

экстрэміст, ✂, м.

Прыхільнік экстрэмізму.

|| ж. экстрэмістка, ✂.

|| прым. экстрэмісцкі, ✂.

  • Экстрэмісцкія погляды.

экстэнсіўны, ✂.

Накіраваны ў бок колькаснага павелічэння, пашырэння распаўсюджання.

  • Экстэнсіўнае земляробства.

|| наз. экстэнсіўнасць, ✂.

экстэр’ер, ✂, м.

Знешні выгляд і склад цела жывёл.

|| прым. экстэр’ерны, ✂.

экстэрн, ✂, м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

  • Скончы універсітэт экстэрнам.

экстэрнам:

  • здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.