цепла...
Першая частка складаных слоў у знач. цеплавы, напр. цепластанцыя, цеплатраса, цеплаўстойлівасць, цеплаізаляцыя.
цеплаабмен, ✂, м. (спец.).
Працэс пераносу цеплаты ад больш нагрэтых цел, асяроддзя і пад. да менш нагрэтых.
|| прым. цеплаабменны, ✂.
цеплаабменнік, ✂, м. (спец.).
Апарат перадачы цяпла ад грэючага цела да таго, якое награваецца.
цеплааддача, ✂, ж. (спец.).
-
Аддача цяпла нагрэтым целам у акаляючае асяроддзе.
-
У фізіялогіі: вылучэнне цяпла жывёльным арганізмам у працэсе яго жыццядзейнасці.
цеплаахова, ✂, ж. (спец.).
Тое, што і цеплаізаляцыя.
|| прым. цеплаахоўны, ✂.
цеплавоз, ✂, м.
Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання.
|| прым. цеплавозны, ✂.
цеплавы, ✂.
Які мае адносіны да цеплаты (у 1 знач.), заснаваны на дзеянні цеплаты.
- Цеплавая энергія.
- Цеплавая электрастанцыя.
цеплаёмістасць, ✂, ж. (спец.).
Колькасць цеплаты, якая паглынаецца целам пры награванні на 1 °С.