Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лакіроўка, ✂, ж.

  1. гл. лакіраваць.

  2. Слой лаку, якім пакрыта што-н.

    • Прыгожая л.

лакіроўшчык, ✂, м.

  1. Спецыяліст па лакіроўцы (у 1 знач.).

  2. перан. Пра таго, хто аздабляе, прыхарошвае што-н.

|| ж. лакіроўшчыца, ✂.

|| прым. лакіроўшчыцкі, ✂.

лакмус, ✂, м.

Фарбавальнае рэчыва, якое змяняе колер насычанай ім паперы пад дзеяннем кіслот у чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў — у сіні колер.

|| прым. лакмусавы, ✂.

  • Лакмусавая папера.

лакрыца, ✂, ж. і лакрычнік, ✂, м.

Расліна сямейства бабовых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. лакрычны, ✂.

лактацыя, ✂, ж. (спец.).

Утварэнне і выдзяленне малака ў жанчын і ў самак млекакормячых.

|| прым. лактацыйны, ✂.

  • Л. перыяд.

лакуна, ✂, ж. (спец.).

  1. Прагал, прапушчанае месца ў якім-н. тэксце.

  2. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

лама​1, ✂, ж.

Паўднёваамерыканская ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў з каштоўнай шэрсцю.

лама​2, ✂, м.

Будыйскі манах.

ламавік, ✂, м.

  1. Грузавы рамізнік (разм.).

    • Л. прывёз дровы.
  2. Парода дужых коней, на якіх перавозяць вялікі груз.

ламавы, ✂.

Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў.

  • Л. конь.
  • Цокат падкоў ламавых (наз.).