Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяздо́мны, .

Які не мае жылля, прытулку.

|| наз. бяздомнасць, .

бяздо́нны, .

Які не мае дна, вельмі глыбокі.

  • Бяздоннае возера.

  • Бяздонная бочка (разм.) —

    1. пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;
    2. чалавек, які можа многа выпіць спіртнога, не п’янеючы (неадабр.).

|| наз. бяздоннасць, .

бяздро́тавы, .

Які працуе без дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў).

  • Бяздротавая сувязь.
  • Б. тэлефон.

бязду́м’е, , н.

Адсутнасць думак, засяроджанасці.

  • Стан бяздум’я.

бязду́мны, .

Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны.

  • Б. чалавек.
  • Б. ўчынак.
  • Бяздумнае рашэнне.

|| наз. бяздзейнасць, .

бязду́шны, .

  1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці, чэрствы.

    • Б. чалавек.
  2. Халодны, сухі.

    • Бяздушная ігра артыста.

|| наз. бяздушнасць, .

бяззлу́чнікавы, .

У граматыцы: звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў.

  • Складаны б. сказ.

бяззме́нны, .

Пастаянны; які не мае замены.

  • Б. старшыня.

|| наз. бяззменнасць, .

бяззо́рны, .

На якім не відаць зор.

  • Бяззорнае неба.

бяззу́бы, .

  1. Які не мае зубоў.

  2. перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні.

    • Бяззубая крытыка.

|| наз. бяззубасць, .