Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гутарлівы, .

Схільны да размоў, гаварлівы.

  • Г. чалавек.

|| наз. гутарлівасць, .

гутарыць, ; незак.

Размаўляць, весці гутарку.

  • Г. са старшынёй.

гутнік, , м. (уст.).

Рабочы, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.

|| прым. гутніцкі, .

гучанне, , н.

  1. гл. гучаць.

  2. перан. Накіраванасць, характар, сэнс.

    • Вострае сацыяльнае г. п’есы.

гучаць, і гучэць, , незак.

  1. Утвараць гукі, раздавацца (пра гукі).

    • Струны гучаць глуха.
    • Гучыць вясёлая мелодыя.
  2. перан. Успрымацца як нешта важнае, урачыстае, прыгожае і пад.

    • Кібернетыка — гэта гучыць!
    • Чалавек! Гэта гучыць горда.
  3. Вынікаць, праяўляцца.

    • У гэтым пытанні гучыць сумненне.
    • У голасе гучыць радасць.

|| наз. гучанне, .

гучнагаварыцель, , м.

Прыбор для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач.

гучнагалосы, .

З гучным голасам.

|| наз. гучнагалосасць, .

гучнець, ; незак.

Рабіцца больш моцнымі (пра гукі).

  • Галасы гучнелі.

гучны, .

  1. Які характарызуецца выразным, далёка чутным гукам.

    • Г. голас.
    • Гучная мелодыя.
  2. перан. Які атрымаў шырокую вядомасць.

    • Гучная слава.
    • Гучнае імя.
  3. перан. Напышлівы, фальшывы па сэнсу.

    • Гучныя фразы.

|| наз. гучнасць, .

гучок, , м.

Маладая галінка, атожылак, парастак.

  • Адсадзіць г.

|| прым. гучковы, .