Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гумор, ✂, м.

Добры, душэўны настрой.

  • Нешта ён сёння не ў гуморы.

гуны, ✂, м.

Група старажытных цюркскіх плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

|| прым. гунскі, ✂.

гунька, ✂, ж.

  1. Зрэбная посцілка.

  2. Пакрывала для коней, якое закрывае спіну і тулава.

|| прым. гунькавы, ✂.

гупаць, ✂; незак. (разм.).

Глуха стукаць, удараць.

  • Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакр. гупнуць, ✂.

|| наз. гупат, ✂ і гупанне, ✂.

гурба, ✂, ж.

Куча снегу, намеценая ветрам.

  • Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.

гурма, ✂, ж. (абл.).

Шумлівая група людзей, ватага.

гурман, ✂, м.

Любіцель і знаток вытанчаных страў.

|| ж. гурманка, ✂.

|| прым. гурманскі, ✂.

гурманства, ✂, н.

Захапленне вытанчанымі стравамі.

гурт, ✂, м.

  1. Група людзей, натоўп.

    • Г. вучняў.
    • Ісці гуртам (прысл.).
  2. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.

    • На лузе г. авечак.

|| памянш. гурток, ✂.

|| прым. гуртавы, ✂.

гуртам, прысл.

  1. Разам, сумесна.

    • Цягнуць г. воз.
  2. Натоўпам, шумным зборышчам.

    • Бегчы г.