Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гулец, , м. (разм.).

Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.).

гулі, , н. (разм.).

  1. Гулянне, забава.

    • Пайсці на г.
  2. Марнае правядзенне часу.

    • Г. не аднаго ў лапці абулі (прыказка).

гулкі, .

  1. Выразны па гуку, чутны здалёк.

    • Гулкія крокі.
  2. З моцным рэзанансам.

    • Гулкая зала.

|| наз. гулкасць, .

гуллівы, .

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

  • Г. настрой.
  • Гуллівае дзіця.

|| наз. гуллівасць, .

гульба, , ж. (разм.).

Гулянка, папойка.

гульдэн, , м.

Грашовая адзінка Нідэрландаў, а таксама залатая, а пасля сярэбраная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

гульма:

  • Гульма гуляць — марна траціць час, бяздзейнічаць.

гульня, , ж.

  1. гл. гуляць.

  2. Той ці іншы від,спосаб, якім гуляюць (у 3 знач.).

    • Г. ў шахматы.
    • Спартыўныя гульні.
  3. Камплект неабходных прадметаў для гульні.

    • Дзіцячая настольная г.
  4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

    • Небяспечная г.
    • Двайная г.

  • Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

  • Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы, .

гультай, , м.

Лянівы чалавек, лодар.

|| ж. гультайка, .

|| прым. гультайскі, .

гультаяваць, ; незак.

Ухіляцца ад работы, лодарнічаць.